ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд з 05.05.2015 па 26.05.2015 (уключна):
- «Ашчадны» – у памеры 3,5% гадавых;
- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» – у памеры 0,5% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) – у памеры 2,5% гадавых;
- Накапляльны – у памеры 5% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 05.05.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 26.05.2015 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 29.05.2015.
Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:
- у перыяд з 05.05.2015 па 28.05.2015 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у вызначаны перыяд 2015 года) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе працэнтнага даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
- на 05.05.2015 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або працэнтны даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 05.05.2015).
Налічэнне працэнтнага даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 29.05.2015.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»