Навіны банка і прэс-рэлізы
04.05.2015

«Беларусбанк» з 04.05.2015 г. устанавіў працэнтныя стаўкі па тэрміновых укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 4 мая 2015 года працэнтная стаўка па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён устаноўлена ў памеры 25% гадавых.

Па раней прынятых на названы тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 04.05.2015.

Па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах:

з тэрмінам абарачэння 1 месяц – у памеры 20 % гадавых;

з тэрмінам абарачэння 2 месяцы – у памеры 21 % гадавых.

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!