Навіны банка і прэс-рэлізы
29.04.2015

«Беларусбанк» устанаўлівае з 28 красавіка 2015 года заахвочвальны працэнты даход па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:

з 28.04.2015 па 04.05.2015 (уключна):

- «Ашчадны» – у памеры 8,5% гадавых;

- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» – у памеры 5,5% гадавых;

- «Класік плюс» – у памеры 4,2% гадавых;

- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) – у памеры 7,5% гадавых;

- Накапляльны – у памеры 10% гадавых;

- «Чатыры сезоны» – у памеры 4% гадавых.

 

Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 28.04.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 04.05.2015 (уключна).

Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 07.05.2015.

Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:

  • у перыяд з 28.04.2015 па 06.05.2015 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў ва ўказаны перыяд 2015 года) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе працэнтнага даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
  • на 28.04.2015 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або працэнтны даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Класік плюс», «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 28.04.2015).

Налічэнне працэнтнага даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 07.05.2015.

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»