Навіны банка і прэс-рэлізы
24.04.2015

«Беларусбанк» устанавіў працэнтную стаўку па ўкладзе ў беларускіх рублях «Гарантаваны даход» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 25 красавіка 2015 года працэнтная стаўка па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён устаноўлена ў памеры 30% гадавых.

Па раней прынятых на названы тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 25.04.2015.

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»