Банкаўская Асацыяцыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (BACEE) уручыла «Беларусбанку» ўзнагароду за развіццё міжнароднага банкаўскага супрацоўніцтва.
Цырымонія адбылася 13 красавіка 2015 года ў Будапешце падчас 30-й Юбілейнай Канферэнцыі BACEE.
Атрыманне гэтай узнагароды пацвярджае высокую рэпутацыю «Беларусбанка» ў міжнародных банкаўскіх колах.
BACEE заснавана ў 1996 годзе з мэтай развіцця дзелавых сувязей сваіх банкаў-членаў з фінансавымі інстытутамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У цяперашні момант 33 банкі з 18 краін з’яўляюцца членамі BACEE. «Беларусбанк» далучыўся да BACEE ў 2008 годзе.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»