Навіны банка і прэс-рэлізы
16.04.2015

Пазачарговы агульны сход акцыянераў 25.04.2015

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 25 красавіка 2015 года ў адпаведнасці з загадам в.а. Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1.Аб зацвярджэнні Дапаўнення 3 да Палажэння аб службе рэвізій, зацверджанага Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 25.01.2011 (пратакол №2.2).

2. Аб узгадненні дадатковага пагаднення да дагавору аб узаемадзеянні з УА «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання».

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 23 красавіка 2015 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017)309 11 23, 309 04 08.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!