Навіны банка і прэс-рэлізы
15.04.2015

Паважаныя кліенты! З 15.04.2015 у сістэме ''Інтэрнэт-банкінг'' уведзены новы функцыянал.

Паважаныя кліенты!

З 15.04.2015 у сістэме "Інтэрнэт-банкінг" у вопытную эксплуатацыю ўведзены функцыянал, які адлюстроўвае кліентам усе іх рахункі з карткай, а таксама ўсе карткі, выпушчаныя да гэтых рахункаў.

Астатак сродкаў цяпер адлюстроўваецца не па картцы, а па рахунку.

Карткам і рахункам, для зручнасці, можна прысвойваць імя, а таксама, для правядзення плацяжоў, выбраць рахунак і картку па ўмаўчанні.

Па рахунку можна праглядзець выпіску. Выпіска па рахунку прадастаўляецца за перыяд не больш за 31 каляндарны дзень.

На перыяд вопытнай эксплуатацыі глыбіня выбаркі даных для фарміравання выпіскі складае не больш за 90 дзён ад бягучай даты. Выпіска прадастаўляецца бясплатна.

Інструкцыя па раздзеле «Счета с карточкой»

Прагляд нумароў рахункаў

Для таго каб праглядзець бягучыя рахункі, неабходна выбраць пункт меню «Счета – Счета с карточкой».

Прагляд баланса па рахунку

Фарміраванне выпіскі па рахунку за перыяд па аперацыях з выкарыстаннем карты

Для атрымання выпіскі неабходна ў спісе сваіх рахункаў выбраць рахунак і націснуць на кнопку «Получить выписку по счету».

Выпіску можна сфарміраваць за перыяд не больш за 90 дзён, пачынаючы ад сённяшняй даты.

Спіс раней запытаных выпісак па рахунку будзе адлюстроўвацца на старонцы з нумарам рахункаў і карт.

На форме з вынікамі аперацыі атрымання выпіскі даступна магчымасць захавання выпіскі ў файл pdf пры націсканні на кнопку «Адкрыць у PDF»

Змяненне наймення рахунку і карты

Для таго каб прысвоіць рахунку ўласную назву, неабходна насупраць нумару рахунку націснуць на кнопку «Изменить имя счета»

У акне, якое з’явілася, указаць ўласнае найменне рахунку. Потым націснуць кнопку «Изменить имя».

Для таго каб прысвоіць карце ўласную назву, неабходна насупраць нумару карты выбраць «Операции» і націснуць на кнопку «Изменить имя».

Настройка карт для выкарыстання іх па ўмаўчанні пры ажыццяўленні аперацый і працэдуры аўтааплаты

Для таго каб настроіць карту для выкарыстання яе па ўмаўчанні, неабходна насупраць нумару карты выбраць «Операции» і націснуць на кнопку «Выбрать по умолчанию».

Фарміраванне міні-выпіскі па плацежнай карце

Для фарміравання міні-выпіскі па карце неабходна насупраць нумару карты выбраць «Операции» і націснуць на кнопку «Мини-выписка».

Міні-выпіска па рахунку адлюстроўвае інфармацыю па расходных і прыходных аперацыях, здзяйсняемых з выкарыстаннем рэквізітаў карты, у колькасці 10 аперацый за 7 дзён.

Блакіроўка/разблакіроўка плацежнай карты

Для блакіроўкі/разблакіроўкі плацежнай карты неабходна насупраць нумару карты выбраць «Операции» і націснуць на кнопку «Заблокировать/Разблокировать».

Дабаўленне дадатковай карты

Для дабаўлення карткі, аформленай на імя кліента ў якасці дадатковай да рахунку іншай асобы, націснуць на кнопку «Добавить дополнительную карту»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!