Навіны банка і прэс-рэлізы
14.04.2015

Юрыдычная служба «Беларусбанка» – пераможца конкурса «Лепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі-2014» (прэс-рэліз)

Арганізатарамі і экспертным журы конкурса «Лепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі-2014» высока ацэнены дасягненні юрыдычнай службы ААТ «ААБ Беларусбанк». Яна была прызнана лепшай у намінацыі «Банкаўская дзейнасць». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 10 красавіка 2015 года ў рамках Міжнароднага кангрэса юрыдычных служб LawSpring-2015 «Эфектыўная работа юрыдычнай службы ў крызісных умовах» – мерапрыемства, прысвечанага самым важным пытанням пабудовы работы юрыдычнай службы.

З’яўляючыся адной з ключавых падзей года ў юрыдычнай супольнасці, гэты конкурс штогод праводзіцца сярод юрыдычных служб суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь для выяўлення лепшых у сваіх галінах па пэўных крытэрыях. Яго мэта – павышэнне ўзроўню значнасці работы юрыдычных служб прадпрыемстваў, забеспячэнне грамадскага прызнання важнасці прафесійнай работы карпаратыўных юрыстаў для дасягненняў прадпрыемстваў і эканомікі краіны ў цэлым, выяўленне і распаўсюджанне лепшай практыкі арганізацыі юрыдычных служб. За перамогу змагаліся 102 удзельнікі.

«Перамога ў конкурсе – сведчанне таму, што ў нашым банку створана высокапрафесійная эфектыўна працуючая юрыдычная служба, – падкрэсліў дырэктар юрыдычнага дэпартамента ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Кацко, – Менавіта яе дзейнасць з’яўляецца адным з важных і неабходных складнікаў у паспяховай рэалізацыі ўсіх праектаў банка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!