Навіны банка і прэс-рэлізы
08.04.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» - лепшы банк Рэспублікі Беларусь па версіі часопіса "EMEA Finance" (прэс-рэліз)

Міжнародны фінансавы часопіс EMEA Finance ужо пяты раз запар прысвойвае ААТ «ААБ Беларусбанк» званне «Лепшы банк у Рэспубліцы Беларусь» у намінацыі «Europe Banking Awards 2014».

У складанні рэйтынгу прымаюць удзел вядучыя сусветныя аналітыкі і кансультанты. Яны параўноўваюць фінансавыя інстытуты не толькі па дынаміцы асноўных фінансавых паказчыкаў, але і па тэмпах росту, збалансаванасці бізнесу і наяўнасці інавацыйных прадуктаў.

Узнагарода часопіса EMEA Finance лічыцца адной з найбольш прэстыжных у фінансавай галіне і сведчыць аб надзейнай рэпутацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» на міжнародным узроўні.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»