«Беларусбанк» прыступіў да рэалізацыі праекта па прадастаўленні аўтааматарам магчымасці аплаты паслуг платных парковак з выкарыстаннем плацежных картак у паркаматах, устаноўленых у г. Магілёве.
На першапачатковым этапе магчымасць безнаяўнай аплаты паркоўкі рэалізавана на базе паркінга гандлёвага цэнтра «Перекресток-центр». Скарыстацца паслугай могуць як трымальнікі картак «Беларусбанка», так і іншых банкаў, у тым ліку замежных. Камісія за аперацыю не спаганяецца.
Пры ўездзе на паркоўку вадзіцелю выдаецца талон з унікальным для кожнага транспартнага сродку кодам. У працэсе аплаты паркоўкі плацельшчык уводзіць у паркамаце гэты код, пасля чаго ўстаўляе ў картапрыёмнік картку і ажыццяўляе аплату. Сума аперацыі разлічваецца аўтаматычна ў залежнасці ад часу знаходжання аўтамабіля на паркоўцы. Пасля правядзення аперацыі аплаты вадзіцелю выдаецца карт-чэк.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»