Навіны банка і прэс-рэлізы
02.04.2015

«Беларусбанк» пашырыў пералік картак, заяўкі на выпуск якіх можна запоўніць праз інтэрнэт (прэс-рэліз)

Пералік картак, заяўкі на выпуск якіх можна аформіць на сайце, быў пашыраны наступнымі відамі картак (пакетаў паслуг): БЕЛКАРТ-Maestro, Visa Electron (з тэрмінам дзеяння 3 гады), Visa Electron «Лэдзі Карт», пакет паслуг «Сучасны» (з афармленнем бескантактавай карткі Visa Electron), пакет паслуг «Прэстыж» (з афармленнем бескантактавай карткі MasterCard Gold), пакет паслуг «Прэстыж плюс» (з афармленнем бескантактавай карткі MasterCard Gold), пакет паслуг «Аптымальны» (з афармленнем карткі Visa Classic).

Паслуга па запаўненні праз карпаратыўны сайт банка заявак на выпуск плацежных картак вельмі зручная і дазваляе кліентам скараціць да мінімуму колькасць наведванняў устаноў банка для атрымання карткі.

Працэс афармлення заяўкі займае некалькі мінут – наведвальніку сайта неабходна пазначыць від карткі (або пакет паслуг), а таксама некаторыя асабістыя і кантактныя даныя. Аплаціць узнагароджанне за абслугоўванне выбранай карткі можна ў любым інфакіёску банка. Пасля вырабу карткі на нумар мабільнага тэлефона кліента высылаецца SMS-паведамленне аб яе гатоўнасці.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!