ААТ «ААБ Беларусбанк» і нямецкі Landesbank Hessen Thueringen (Helaba) заключылі Базавае крэдытнае пагадненне. Цырымонія падпісання адбылася 31 сакавіка 2015 года ў цэнтральным офісе «Беларусбанка» ў Мінску.
«Беларусбанк» стаў першым банкам краіны, які заключыў Базавае пагадненне з банкам Helaba. Гэта пагадненне дазволіць арганізаваць доўгатэрміновае фінансаванне знешнегандлёвых кантрактаў паміж беларускімі імпарцёрамі і кампаніямі-рэзідэнтамі краін АЭСР.
«Беларусбанк» актыўна развівае дзейнасць на міжнародных рынках капіталу, а таксама дыверсіфікуе напрамкі супрацоўніцтва, наладжваючы дзелавыя адносіны з новымі замежнымі партнёрамі.
На фота: Выканаўчы дырэктар Уладзімір Мяцельскі і віцэ-прэзідэнт банка Helaba Карынна Адлер у час падпісання пагаднення.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»