Навіны банка і прэс-рэлізы
31.03.2015

Адно з аддзяленняў «Беларусбанка» ўключана ў пералік ста лепшых пунктаў абслугоўвання ў рэгіёне па сістэме грашовых пераводаў Western Union (прэс-рэліз)

Міжнародная сістэма грашовых пераводаў Western Union уключыла аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Мінску ў пералік ста лепшых пунктаў абслугоўвання ў рэгіёне, у складзе якога краіны Усходняй Еўропы, СНД, а таксама Афганістан і Пакістан. Усе яны будуць удзельнічаць у 2015 годзе ў матывацыйнай конкурснай праграме «WU VIP».

Гэта праграма накіравана на далейшае развіццё бізнесу грашовых пераводаў і матывацыю супрацоўнікаў, якія ўцягнуты ў працэс ажыццяўлення пераводаў па сістэме Western Union, а таксама павінна садзейнічаць удасканаленню кліенцкага абслугоўвання.

Яна прадугледжвае не толькі вызначэнне лепшых пунктаў абслугоўвання па крытэрыі росту аб’ёму пераводаў, але і выкананне вызначаных кампаніяй Western Union заданняў (прадастаўленне фотаздымкаў рэкламна-інфармацыйнага афармлення пункта абслугоўвання, расказ аб сваім унікальным вопыце абслугоўвання кліентаў, тэсціраванне супрацоўнікаў і г.д.).

Трэба адзначыць, што ўстановы ААТ «ААБ Беларусбанк» і раней прымалі ўдзел у міжнародных конкурсных праграмах кампаніі Western Union «Лепшыя каманды краіны» і «Клуб 500», заваёўваючы прызы ў розных намінацыях. Па выніках працы ў 2008 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк», апярэдзіўшы намінантаў з Індыі, Аўстраліі, Чэхіі, Грэцыі, Румыніі, Ганконга і іншых краін, было прызнана лепшым банкам у свеце. Поспехі былі адзначаны прызам «За лепшую якасць абслугоўвання кліентаў» (Excellence Service).

Даведка: кампанія Western Union – сусветны лідар у сферы грашовых пераводаў, маючая больш чым 150-гадовы вопыт, а таксама шырокую і развітую сетку для ажыццяўлення грашовых пераводаў, якая налічвае больш за 500 000 аддзяленняў у 200 краінах і тэрыторыях свету.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!