ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:
з 31.03.2015 па 27.04.2015 (уключна):
- «Ашчадны» - у памеры 13,5% гадавых
- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 10,5% гадавых;
- «Класік плюс» - у памеры 9,2% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 12,5% гадавых;
- Накапляльны - у памеры 15% гадавых;
- «Чатыры сезоны» - у памеры 9% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 31.03.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 27.04.2015 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 30.04.2015.
Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:
- у перыяд з 31.03.2015 па 29.04.2015 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання кіх настаў ва ўказаны перыяд 2015 года) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
- на 31.03.2015 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Класік плюс» «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 31.03.2015).
Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 30.04.2015.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»