Навіны банка і прэс-рэлізы
30.03.2015

«Беларусбанк» устанаўлівае з 31 сакавіка 2015 года заахвочвальны працэнтны даход па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Інтэрнэт-дэпазіт», «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент», «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд» (прэс-рэліз)

  1. ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях у перыяд з 31.03.2015 па 27.04.2015 (уключна):

«Інтэрнэт-дэпазіт» - у памеры 9% гадавых;

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - у памеры 10,5% гадавых;

- «Інтэрнэт-дэпазіт -Трэнд» (незалежна ад тэрміну і штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 8% гадавых.

Налічэнне і выплата заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 31.03.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 27.04.2015 (уключна) у парадку, вызначаным адпаведным дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту) для налічэння і выплаты асноўных працэнтаў.

  1. Акцэптам публічнай аферты (прапановы), указанай у пункце 1, з’яўляецца атрыманне ўкладчыкам заахвочвальнага працэнтнага даходу.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!