Навіны банка і прэс-рэлізы
27.03.2015

Адмена абмежаванняў па плацежных картках ААТ «ААБ Беларусбанк»!

З 27 сакавіка 2015 года ААТ «ААБ Беларусбанк» здымае раней устаноўленыя абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі з выкарыстаннем картак банка (іх рэквізітаў) як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі, а таксама на аперацыі па папаўненні рахункаў наяўнымі грашовымі сродкамі з выкарыстаннем (без выкарыстання) картак ва ўстройствах ААТ "ААБ Беларусбанк" з функцыяй папаўнення наяўнымі (Cash-in).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!