Навіны банка і прэс-рэлізы
23.03.2015

Веснавая прапанова ад «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

Вясна – час абнаўленняў, новых планаў і яркіх жаданняў.

«Беларусбанк» прапануе новыя крэдыты «ВЯСНА-online» і «На адпачынак».

Крэдыт «ВЯСНА-online» прадастаўляецца на тэрмін да 2-х гадоў, пад стаўку 52% гадавых, без паручыцеляў, пад няўстойку.

Падача заяўкі на крэдыт – толькі праз карпаратыўны сайт банка.

Максімальная сума крэдыту – 200 базавых велічыняў.

Крэдыт прадастаўляецца з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі.

Аформіць заяўку на крэдыт можна з 23.03.2015 па 31.05.2015 (уключна).

 

Крэдыт «На адпачынак» афармляецца для аплаты турыстычных, санаторна–курортных (аздараўленчых) паслуг, паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрмін 12, 18, 24 месяцы, без паручыцеляў, пад няўстойку.

Працэнтныя стаўкі залежаць ад тэрміну карыстання крэдытам і складаюць ад 50% гадавых да 53% гадавых.

Падача заяўкі на крэдыт – у любой установе банка.

Акрамя таго, па заяве крэдытаатрымальніка можа прадастаўляцца адтэрміноўка па пагашэнні крэдыту на 3 месяцы.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147 (адзіны даведкавы нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!