Навіны банка і прэс-рэлізы
19.03.2015

«Беларусбанк» удзельнічаў у рабоце эканамічнага форуму СНД (прэс-рэліз)

Кіраўніцтва «Беларусбанка» прыняло ўдзел у Міжнародным эканамічным форуме краін – удзельнікаў СНД «Інтэграцыя – новыя магчымасці і шляхі выхаду з крызісу». Ён адбыўся 13 сакавіка 2015 года ў Маскве і сабраў больш за 1500 лідараў бізнесу, якія фарміруюць сучасны выгляд Садружнасці, кіраўнікоў бізнес-структур, банкаўскіх аб’яднанняў і асацыяцый, інвестыцыйных кампаній постсавецкай прасторы. Пачынаючы з 2010 года, Міжнародны эканамічны форум СНД уяўляе сабой эфектыўную платформу плённага дыялогу прадстаўнікоў дзяржаўных і бізнес-структур, выдатную пляцоўку для зносін і абмену вопытам, канструктыўнага ўзаемадзеяння і абмеркавання перспектыўных праектаў для рэалізацыі, а таксама выпрацоўкі стратэгіі па пераадоленні бар’ераў на шляху эканамічнай інтэграцыі на прасторы СНД.

«Эканамічны форум ствараўся для таго, каб абмяркоўваць найбольш верагодныя стратэгічныя праекты. Гэта месца, дзе аб’яднаюцца тэорыя і практыка, бізнес і ўлада, цэнтр і рэгіёны. З абмяркоўваемых у гэтым годзе чатырох галоўных тэм, а гэта энергетыка, фінансы, бізнес і транспарт, для нас найбольш актуальная фінансавая, адзначыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. Адзіная валюта еўразійскай прасторы міф ці рэальнасць? Якія перспектывы валютна-фінансавай інтэграцыі ў СНД? Садружнасць шукае падыходы, каб выпрацаваць новыя магчымасці пераадолення крызісных з’яў».

Гэтыя тэмы абмяркоўваліся не толькі на пленарным і секцыйным пасяджэннях, але і ў час сустрэч з прадстаўнікамі расійскіх банкаў. У прыватнасці, адбыліся перамовы Сяргея Пісарыка з кіраўнікамі “РОСЭКСИМБАНКА” і “Промсвязьбанка”, на якіх абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!