"Даступныя фінансавыя інструменты, якія стымулююць інавацыйнае развіццё малога і сярэдняга бізнесу" – тэма семінара, які ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ТАА «АСБ Лізінг» і УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» правяло 11 сакавіка 2015 года ў г. Пінску.
Спецыялісты банка расказалі аб падыходах у льготным крэдытаванні малога бізнесу, магчымасцях фінансавання інавацыйных праектаў за кошт замежных крэдытаў, выкарыстанні такога эфектыўнага інструмента інвеставання вольных грашовых сродкаў як каштоўныя паперы. Зацікавіла прадстаўнікоў гэтага сегменту рыначнай эканомікі і тэма альтэрнатаўных крыніц фінансавання малога і сярэдняга бізнесу, даступных у Рэспубліцы Беларусь: фонды прамых інвестыцый, аблігацыі, прыватныя і замежныя інвестыцыі, а таксама перавагі лізінгу.
Прымаючы да ўвагі важнасць і сацыяльную значнасць малога і сярэдняга бізнесу для Рэспублікі Беларусь, банк праводзіць сістэмную работу па стымуляванні развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пашырэнні доступу да фінансавых рэсурсаў, павышэнні інфармаванасці насельніцтва.
У лістападзе 2014 года аналагічны семінар быў праведзены ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ТАА «АСБ Лізінг», Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» у г. Мінску. Гэта мерапрыемства мела вялікі грамадскі рэзананс і выклікала зацікаўленасць у прадпрымальніцкіх колах.
Навукова-практычныя семінары па тэме малога і сярэдняга бізнесу банк плануе правесці ў найбліжэйшы час ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. У цэлым «Беларусбанк» прапануе розныя варыянты супрацоўніцтва з малым і сярэднім бізнесам. Гэта і кансалтынгавыя паслугі па складанні і карэкціроўцы бізнес-планаў, і выгадныя ўмовы крэдытавання для суб’ектаў гаспадарання. У падтрымку развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пашырэння іх доступу да фінансавых рэсурсаў банк распрацаваў крэдытныя прадукты для дадзенага сектара эканомікі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»