Навіны банка і прэс-рэлізы
06.03.2015

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 11.03.2015

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 11 сакавіка 2015 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

  1. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 1 да Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 26.03.2014 (пратакол № 2.1).
  2. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 2 да Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ«ААБ Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 02.07.2014 (пратакол № 5.5).
  3. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 3 да Палажэння аб парадку налічэння і выплаты дывідэндаў па акцыях ААТ «ААБ Беларусбанк», зацведжанага Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 30.09.2011 (пратакол № 15.3).
  4. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 3 да Рэгламента работы ААТ «ААБ Беларусбанк» з рэестрам акцыянераў банка, зацверджанага Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 06.11.2009 (пратакол № 17.2).

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 9 сакавіка 2015 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, чые запоўненыя бюлетэні атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!