Навіны банка і прэс-рэлізы
04.03.2015

Мілыя дамы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Жанчын!

Мілыя дамы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

У гэта цудоўнае вясновае свята дазвольце выказаць вам словы захаплення і ўдзячнасці за дабрыню і любоў, за ўменне разумець і дараваць, за вялікае і высакароднае жаданне зрабіць свет лепшым.

Сардэчна жадаем вам усіх зямных даброт.

Будзьце шчаслівымі і каханымі!

Няхай жа ў святы і будні вам спадарожнічаюць удача і поспех, вялікія і малыя жыццёвыя перамогі дораць добры настрой, увага і клопат родных і блізкіх людзей саграваюць сэрцы.

Наглядальны савет,

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!