Навіны банка і прэс-рэлізы
27.02.2015

«Беларусбанк» актыўна ўдзельнічае ў разіцці Нарачанскага рэгіёна (прэс-рэліз)

Жамчужына беларускай зямлі – Нарачанскі край хуткімі тэмпамі пераўтвараецца ў выдатную курортную зону. У рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай праграме развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015гг.» ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізавала шэраг інвестыцыйных праектаў, у ліку якіх рэканструкцыя гасцініцы «Нарач» і лячэбнага корпуса санаторыя «Прыазёрны». Таксама пабудаваны спальны корпус на 136 месцаў са SPA-цэнтрам, кінаканцэртнай залай і рэстаранам у ПУП «АСБ Санаторый «Спадарожнік». Як вынік – значна пашыраны нумарны фонд здраўніц, павышана камфартабельнасць нумароў, палепшана інфраструктура населеных пунктаў Мядзельскага раёна і санаторыяў.

Рэалізацыя дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны садзейнічае павелічэнню патоку турыстаў у Нарачанскі рэгіён, у тым ліку з-за мяжы, а таксама надае імпульс далейшаму развіццю турызму і іншых галін айчыннай эканомікі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» плануе і надалей удзельнічаць у стварэнні на базе курортнай зоны Нарачанскага краю найбуйнейшага аздараўленчага, культурна-забаўляльнага і турыстычнага цэнтра рэспублікі. У прыватнасці, у ПУП «АСБ Санаторый «Спадарожнік» пачалося будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, якому няма роўных у рэгіёне і Беларусі ў цэлым.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!