Навіны банка і прэс-рэлізы
27.02.2015

Ацэнкі рэйтынгавага агенцтва Moody's «Беларусбанк» лічыць некарэктнымі і неаб’ектыўнымі (прэс-рэліз)

У сувязі з заявай аб пераглядзе да паніжэння міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Moody's Investors Service рэйтынгаў шасці беларускіх банкаў (ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ЗАТ «МТБанк», ЗАТ «Дэльта Банк») ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе.

26 верасня 2011 года ААТ «ААБ Беларусбанк» скасавала пагадненне аб прысваенні рэйтынгаў з міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Moody's Investors Service. Агенцтва не мае доступу да непублічнай інфармацыі, якая раскрываецца ААТ «ААБ Беларусбанк» іншым рэйтынгавым агенцтвам, і не валодае ўсёй паўнатой інфармацыі для аб’ектыўнай ацэнкі стану банка. У гэтай сувязі ацэнку рэйтынгавага агенцтва Moody's ААТ «ААБ Беларусбанк» лічыць некарэктнай і неаб’ектыўнай.

У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае атрымліваць міжнародныя крэдытныя рэйтынгі ад двух міжнародных рэйтынгавых агенцтваў Fitch Ratings (B-/B/ прагноз «Стабільны») і Standard&Poor’s (B-/C/ прагноз «Стабільны»).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!