ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях у перыяд:
з 27.02.2015 па 30.03.2015 (уключна)
- «Інтэрнэт-дэпазіт» - у памеры 9% гадавых;
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - у памеры 10,5% гадавых;
- «Інтэрнэт-дэпазіт -Трэнд» (незалежна ад тэрміну і штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 8% гадавых.
Налічэнне і выплата заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 27.02.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 30.03.2015 (уключна) у парадку, вызначаным адпаведным дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту) для налічэння і выплаты асноўных працэнтаў.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»