Навіны банка і прэс-рэлізы
26.02.2015

Да ўвагі трымальнікаў перадаплачаных (падарачных) картак Maestro!

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 
№6 ад 28.12.2014* усе трымальнікі перадаплачаных (падарачных) картак падлягаюць абавязковай ідэнтыфікацыі.

Для праходжання ідэнтыфікацыі трымальніку перадаплачаной карткі Maestro ААТ «ААБ Беларусбанк» неабходна з дакументам, які сведчыць асобу, звярнуцца ў любы філіял або цэнтр банкаўскіх паслуг банка.

Перадаплачаныя карткі фізічных асоб, якія не прайшлі ідэнтыфікацыю да 01.03.2015, будуць заблакіраваны.

Пасля праходжання трымальнікам карткі ідэнтыфікацыі, магчымасць ажыццяўлення аперацый з яе выкарыстаннем стане даступна на наступны працоўны дзень.

 

* Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2014 №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!