ААТ «ААБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу фізічным асобам усіх відаў крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, а таксама авердрафтных крэдытаў.
Працэнтныя стаўкі па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы з 16.02.2015 складаюць ад 50% гадавых па крэдытах тэрмінам да 1 года і да 55 % гадавых па крэдытах тэрмінам да 5 гадоў.
Працэнтная стаўка па крэдытах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, складае 35 % гадавых.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147, а таксама ў любой установе банка.