9 лютага ў сталічным мікрараёне Каменная Горка па вул. Нёманскай, 35 адчынена новае структурнае падраздзяленне № 510/421. Яно заклікана стаць важным звяном у фарміраванні камфортнай інфраструктуры мегаполіса і забеспячэнні належных сацыяльных стандартаў насельніцтва.
На фота: дырэктар філіяла №510 ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Друшчыц уручае ключ кіраўніку аддзялення №510/421 Святлане Кульчык
Аддзяленне размясцілася ў будынку жылога дома, у некалькіх метрах ад праезнай часткі дарогі. Выгаднае і зручнае месцазнаходжанне забяспечвае лёгкі доступ для кліентаў.
Тут прадастаўляецца шырокі спектр банкаўскіх паслуг: ажыццяўленне валютна-абменных і ўкладных аперацый, міжнародных пераводаў грашовых сродкаў і іншае. Якасць абслугоўвання кліентаў закліканы забяспечыць адзіныя стандарты і прытрымліванне абранай банкам стратэгіі персанальнага падыходу, якая ўлічвае індывідуальныя асаблівасці кожнага кліента. Выкарыстаны пры афармленні новы рэстайлінгавы дызайн таксама садзейнічае стварэнню сучасных і функцыянальных умоў для абслугоўвання наведвальнікаў.
Важным момантам з’яўляецца выразнае заніраванне плошчы. Яно разлічана на 7 рабочых месцаў, у тым ліку 3 адкрытыя рабочыя месцы, адна кабіна для індывідуальнага абслугоўвання.
У аддзяленні ўстаноўлены аб’екты праграмна-тэхнічнай інфраструктуры, якія дазваляюць выкарыстоўваць у тым ліку і безнаяўныя формы разлікаў. На аглядных месцах адзін насупраць аднаго ЖК-маніторы, на якіх наведвальнікам будуць прадастаўлены ролікі прапануемых прадуктаў і паслуг, а таксама абменныя курсы валют.
Акрамя гэтага, аддзяленне аснашчана такім сучасным абсталяваннем, як электронная сістэма кіравання чаргой і інфармацыйнае сэнсарнае табло. Апошняе – з серыі інавацыйных тэхналогій, паслужыць для наведвальнікаў інструментам, які аўтаматызуе работу па прадастаўленні хуткага доступу да інфармацыйных рэсурсаў, і заменіць інфармацыйны стэнд банка. Табло забяспечыць магчымасць выхаду ў сетку Інтэрнэт і прагляду ўсёй патрэбнай інфармацыі аб банкаўскіх прадуктах і паслугах, іншых значных падзеях у краіне і свеце, палітычных і фінансавых навінах.
Для самых маленькіх наведвальнікаў арганізаваны куток, дзе дзеткі змогуць вывучаць распрацаваны ў банку дапаможнік па фінансавай граматнасці, маляваць алоўкамі ў размалёўках.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»