Падведзены вынікі рэкламнай гульні MasterCard «Стаць сведкай гісторыі - бясцэнна», у якой маглі прыняць удзел трымальнікі плацежных картак MasterCard® і Maestro® «Беларусбанка» і іншых банкаў Беларусі. Сярод кліентаў «Беларусбанка» аказалася нямала прызёраў – 415 чалавек атрымалі ў падарунак стыльныя дарожныя сумкі з сімволікай Лігі Чэмпіёнаў UEFA. А стаць сведкай гістарычнага моманту ў жыцці сусветнага футбола пашчасціла Віталю АЎСЯНОВІЧУ, ён выйграў галоўны трафей – паездку ў Берлін на фінал Лігі Чэмпіёнаў UEFA (чэрвень 2015), партнёрам якой ўжо шмат гадоў з’яўляецца MasterCard.
Віншуем пераможцаў!
Інфармацыя аб гульнях і акцыях, якія праводзяцца, – тут і па тэлефоне 147.