Навіны банка і прэс-рэлізы
30.01.2015

«Беларусбанк». Стаўка на якасць абслугоўвання (прэс-рэліз)

Новым не толькі ў планіровачных і дызайнерскіх рашэннях, але ў арганізацыі бізнес-працэсаў, паўстаў філіял №601 у горадзе Маладзечна. Пасля рэканструкцыі аперацыйнага аддзялення сёння гэта высокатэхналагічны банкаўскі офіс. Стаўка на стандарты якасці абслугоўвання дазваляе задаволіць разнастайныя запыты кліентаў «Беларусбанка».

У абноўленай аперацыйнай службе арганізавана зона абслугоўвання, якая ўключае восем працоўных месцаў, у тым ліку экспрэс-каса, дзве касы з індывідуальнымі кабінамі, пяць адкрытых працоўных месцаў, зона чакання для кліентаў, з мяккімі канапамі, зручнымі столікамі, інфармацыйнымі экранамі.

Кліенты высока цэняць персанальныя зносіны «твар у твар», якія не толькі дазваляюць ажыццяўляць якаснае і эфектыўнае абслугоўванне, але і магчымасць індывідуальнага кансультавання для выбару аптымальнага фінансавага рашэння.

Кліенцкая база аперацыйнай службы дастаткова шырокая: каля 15 000 укладчыкаў, 1 300 пенсіянераў. Аказваюцца ўсе віды банкаўскіх паслуг. Аперацыі па плацяжах можна ажыццявіць з дапамогай устройстваў самаабслугоўвання, у тым ліку з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. У вячэрні час кліенты могуць скарыстацца інфакіёскам і банкаматам у аддзяленні “Зона 24 гадзіны”, уваход у якое даступны трымальнікам плацежных банкаўскіх карт.

У прывітальным слове на ўрачыстым адкрыцці абноўленага офіса намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская падкрэсліла, што пры распрацоўцы праекта рэканструкцыі ставілася задача стварыць добрыя ўмовы як для кліентаў, так і для супрацоўнікаў, каб кожны адчуваў сябе камфортна: кліенты з радасцю і жаданнем прыходзілі сюды, а супрацоўнікам было зручна працаваць у касавых кабінах, на адкрытых працоўных месцах. Каб яны з задавальненнем прыходзілі на работу і з добрым настроем вярталіся дадому.

«Жадаю, каб рэканструкцыя філіяла працягвалася, а з ёй мяняліся і мы. Толькі прыгожыя, паважлівыя, прафесійныя адносіны да кліентаў дазволяць вам заставацца лідарамі сярод банкаўскіх устаноў слаўнага горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна», – сказала намеснік старшыні праўлення .

На фота: Таццяна Міхайлоўская (у цэнтры), намеснік старшыні праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”, Дзмітрый Грыбоўскі, начальнік філіяла №500 – Мінскага абласнога ўпраўлення

Усяго за мінулы год банкам пабудаваны і рэканструяваны 52 аб’екты.

Прэс-служба ААТ “ААБ Беларсубанк”

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!