ААТ «ААБ Беларусбанк» аб’яўляе аб пачатку продажу новых выпускаў валютных аблігацый банка, намініраваных у доларах ЗША і еўра, для фізічных асоб.
З 31 студзеня 2015 г. у любым аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» можна набыць аблігацыі 184-187 выпускаў. Асноўныя параметры гэтых выпускаў:
- намінальная вартасць: $1 000 і $5 000, €1000 і €3000;
- стаўка даходу: 6,5 % гадавых;
- тэрмін абарачэння: 1,5 года.
Выплата купоннага даходу прадугледжана з перыядычнасцю адзін раз у шэсць месяцаў. Акрамя таго, маецца магчымасць датэрміновага пагашэння аблігацыі, але не раней заканчэння дванаццаці месяцаў з даты яе продажу банкам.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.