На пашыраным пасяджэнні Праўлення «Беларусбанка» абмяркоўваліся вынікі 2014 года і задачы на год бягучы.
Было адзначана, што за 2014 год банкам выкананы нарматывы бяспечнага функцыянавання, устаноўленыя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, выкананы індыкатыўны параметр па росце патрабаванняў банка ў эканоміцы, вызначаны Асноўнымі напрамкамі гашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год, і асноўныя паказчыкі развіцця.
«Характарызуючы мінулы год, трэба адзначыць, што ён быў дастаткова складаным. Але мы чакалі гэтага і ў многім змаглі нівеліраваць негатыўнае ўздзеянне», - адзначыў Старшыня Праўлення Сяргей Пісарык, адкрываючы пасяджэнне.
На фота: (злева направа) Валянціна Назаранка, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Генадзій Гаспадарык, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Сяргей Пісарык, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Аляксандр Паліўка, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»
Так, у цэлым па банку захавана высокая якасць кэдытнага партфеля, забяспечана выкананне ў поўным аб’ёме ўсіх нарматываў, без якіх-небудзь прэферэнцый з боку Нацыянальнага банка забяспечваецца бягучая ліквіднасць. Рост рэсурснай базы на 125% дазволіў забяспечыць істотную крэдытную падтрымку эканоміцы з боку «Беларусбанка». У цэлым банкам забяспечаны прырост 50% сукупнага крэдытнага партфеля ўсёй банкаўскай сістэмы.
І ў той жа час кіраўнік акцэнтаваў увагу на праблемных пытаннях.
«Многае, але пакуль яшчэ не ўсё зроблена па ўдасканаленні бізнес-працэсаў, іх рэінжынірынгу. Усе гэтыя працэсы праходзяць вельмі няпроста. Зменены прынцып кіравання філіяльнай сеткай. Здзейснена канцэнтрацыя шэрагу функцый на ўзроўні абласных упраўленняў, цэнтральнага апарата, укаранёны новыя падыходы па адміністрыраванні персанала па аказанні рознічных паслуг, распрацоўваецца і праводзіцца ацэнка кампетэнцый супрацоўнікаў, – адзначыў Сяргей Пісарык. – Але мы павінны цвяроза глядзець на ўсё і разумець, што ў бягучым годзе захаваецца складаная і нявызначаная сітуацыя на сусветных сыравінных і фінансавых рынках, а таксама ў эканоміцы краін – асноўных нашых гандлёвых партнёраў. Па нашых прагнозах умовы функцыянавання эканомікі, а адпаведна, і вядзення нашага бізнесу ў бягучым годзе будуць намнога складаней, чым у папярэднім».
Задача банка – з улікам атрыманага вопыту, аналізу тэндэнцый рынку, мадэліравання розных варыянтаў развіцця падзей выпрацаваць свой план дзеянняў, рэальны і магчымы да ажыццяўлення.
У канцы мінулага года Наглядальным саветам зацверджана новая Стратэгія развіцця банка на 2015-2017 гг. Асноўныя яе пасылы: прарыў на новыя ўзроўні, у т.л. і ў пытаннях якасці, і набліжэнне да лепшых замежных практык. Прыняты і праграмы развіцця па напрамках работы. Яны таксама накіраваны на істотную мадэрнізацыю банка, замацаванне пазіцый на ўнутраным і міжнародных рынках.
На пасяджэнні таксама адбылося ўзнагароджанне лепшых калектываў і супрацоўнікаў па выніках працы ў мінулым годзе. Найбольш высокіх паказчыкаў дасягнуў калектыў філіяла №300-Гомельскага абласнога ўпраўлення.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»