Навіны банка і прэс-рэлізы
20.01.2015

«Беларусбанк» атрымаў дыплом "Мецэнат культуры Беларусі 2014 года" (прэс-рэліз)

Урачыстая цырымонія "Мецэнат культуры Беларусі 2014 года" адбылася 19 студзеня 2015 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Дыпломы ўручаны мецэнатам, якія падтрымалі культурныя праекты рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Была адзначана сацыяльная адказнасць бізнесу «Беларусбанка». Дыплом уручаны за падтрымку правядзення свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Пры гэтым варта падкрэсліць, што «Беларусбанк» спансіраваў у 2013 годзе Міжнародны Калядны оперны форум, 20-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». У 2014-м у рамках гуманітарнай праграмы «Прастора натхнення» «Беларусбанк» выступіў у ролі генеральнага партнёра I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурса вакалістаў, наладжвальнікам і арганізатарам якога з’яўляецца Вялікі тэатр Беларусі. Аказаў значную фінансавую падтрымку Беларускаму дзяржаўнаму харэаграфічнаму ансамблю «Харошкі».

На фота: Заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашко, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько падчас урачыстай цырымоніі

За аказанне падтрымкі ў правядзенні наватарскіх праектаў дыплома "Мецэнат культуры Беларусі 2014 года" ўдастоена ТАА "АСБ Лізінг".

Меценатаў, якія аказалі найбольш значную падтрымку культуры, вызначыў арганізацыйны камітэт. У яго ўвайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх арганізацый культуры, а таксама намеснікі начальнікаў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарадскіх выканаўчых камітэтаў. Прадстаўнікі камітэта ацэньвалі сацыяльную значнасць і маштабнасць спонсарскіх праектаў, рэгулярнасць іх правядзення і грамадскі рэзананс, які яны выклікалі.

Мецэнатаў у рэгіёнах узнагародзяць асобна ў кожнай з абласцей Беларусі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!