Навіны банка і прэс-рэлізы
16.01.2015

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2014 год

Дзейнасць банка ў 2014 годзе была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.01.2015 склаў 23,6 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 161 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за 2014 год павялічылася на 25 %, або на 40 трлн. рублёў, і на 01.01.2015 склала 199 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.01.2015 склаў 65 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягваемых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.01.2015 склаў 3,6 трлн. рублёў, з іх: 153 млрд. рублёў і 293 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 68,5 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод фізічных асоб, на 01.01.2015 склаў 3,6 млрд. рублёў, з іх: 1,4 млрд. рублёў і 304,4 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній на 01.01.2015 склаў 1,8 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.01.2015 склаў 153,7 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 110 трлн. рублёў;

- фізічных асоб – 43,7 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 39 трлн. рублёў.

Па стане на 01.01.2015 у абарачэнні знаходяцца 5,3 млн. плацежных   картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 255 банкаматаў, 2 302 інфакіёскі, 48 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за снежань 2014 года склала 34,2 %.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 2 354 млн., па продажы 2 331 млн.

На 01.01.2015 сетка падраздзяленняў Банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 689 аддзяленняў (з якіх 795, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 894, або 53 % ‑ у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!