ААТ «ААБ Беларусбанк» з 15.01.2015 уводзіць новы тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Валютны экспрэс» на наступных умовах:
- тэрмін захоўвання ўкладу 3 месяцы;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
- памер працэнтнай стаўкі па ўкладзе:
- у доларах ЗША і еўра:
- за першы месяц захоўвання ўкладу — 5,5% гадавых;
- за другі месяц захоўвання ўкладу — 6% гадавых;
- за трэці месяц захоўвання ўкладу — 6,5% гадавых;
- у расійскіх рублях:
- за першы месяц захоўвання ўкладу — 8% гадавых;
- за другі месяц захоўвання ўкладу — 8,5% гадавых;
- за трэці месяц захоўвання ўкладу — 9% гадавых.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»