Навіны банка і прэс-рэлізы
10.01.2015

Планшэт НР і камп’ютар APPLE – кліентам «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

Вызначаны трымальнікі картак «Беларусбанка», якія сталі пераможцамі рэкламнай гульні «Ажыццяўляй on-line плацяжы з Visa». Найбуйнейшая сусветная плацежная сістэма прадаставіла трымальнікам карт шанс выйграць адзін з сучасных гаджэтаў – персанальны камп’ютар APPLE Mac Book, планшэт HP або жорсткі дыск Sony. Згодна з правіламі гульні дастаткова было ажыццявіць плацеж у сетцы Інтэрнэт з выкарыстаннем рэквізітаў карткі Visa або Visa Electron.

Трое трымальнікаў картак «Беларусбанка» сталі шчаслівымі ўладальнікамі жорсткіх дыскаў, яшчэ дваім, Алесі Шырокай і Алене Бабаковай, дасталіся планшэт і камп’ютар.

Інфармацыя аб гульнях і акцыях, якія праводзяцца, – на сайце www.asb.by і па тэлефоне 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!