ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 10 студзеня 2015 года працэнтная стаўка па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён устаноўлена ў памеры 45% гадавых.
Па раней прынятых на названы тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 10.01.2015.
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»