Навіны банка і прэс-рэлізы
09.01.2015

Увага! Зменены ўмовы выкарыстання перадаплачаных картак Maestro.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў» ад 28.12.2014 №6 усе фізічныя асобы, якія з’яўляюцца трымальнікамі перадаплачаных (падарачных) картак Maestro ААТ «ААБ Беларусбанк», падлягаюць абавязковай ідэнтыфікацыі.

Для праходжання працэдуры ідэнтыфікацыі трымальніку перадаплачанай карткі неабходна з дакументам, які сведчыць асобу, звярнуцца ў любую ўстанову банка, якая ажыццяўляе рэалізацыю гэтых картак, для запаўнення анкеты. Даведацца адрасы ўстаноў банка можна тут, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Трымальнікам перадаплачаных картак, набытых да 01.01.2015г., неабходна прайсці працэдуру ідэнтыфікацыі ў тэрмін да 01.03.2015. У іншым выпадку, аперацыі па іх перадаплачаных картках будуць прыпынены да правядзення ідэнтыфікацыі ў вызначаным парадку.

Аперацыі з выкарыстаннем перадаплачаных картак, набытых з 01.01.2015г., будуць даступны іх трымальнікам толькі пасля праходжання працэдуры ідэнтыфікацыі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!