Навіны банка і прэс-рэлізы
23.12.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуты чарговы сіндыкаваны крэдыт у памеры 80 млн. еўра

ААТ «ААБ Беларусбанк» 12 снежня 2014 года падпісаны дагавор аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту ў памеры 80 млн. еўра. Банкамі-крэдыторамі па праекце сталі 11 фінансавых інстытутаў з Расійскай Федэрацыі і Латвійскай Рэспублікі. Першапачатковымі Упаўнаважанымі Вядучымі Арганізатарамі крэдыту выступілі расійскія банкі АТ АКБ «НОВИКОМБАНК», ААТ «Альфа-Банк», ПАО «Промсвязьбанк». Банкам-агентам па здзелцы з’яўляецца АТ АКБ «НОВИКОМБАНК».

Гэты праект стаў адзінаццатым сіндыкаваным крэдытам, прыцягнутым Беларусбанкам на міжнародным фінансавым рынку. Асаблівасцю рэалізаванай здзелкі стаў удзел у ёй пяці новых банкаў, якія раней не прымалі ўдзел у сіндыкатах ААТ «ААБ Беларусбанк».

«На гэты раз значную цікавасць да сіндыката праявілі фінансавыя інстытуты з Латвійскай Рэспублікі, і гэта выразны сігнал для Беларусбанка да больш актыўнага ўзаемадзеяння з партнёрамі ва ўсім Прыбалтыйскім рэгіёне. Акрамя таго, нягледзячы на пэўную напружанасць на расійскім фінансавым рынку, нашы банкі-партнёры з Расійскай Федэрацыі сіндыкат Беларусбанка падтрымалі. Усё гэта ў комплексе сведчыць аб тым, што міжнародная рэпутацыя і імідж Беларусбанка як першакласнага пазычальніка, адкрытая і канструктыўная палітыка банка па знешняй прысутнасці дазваляюць паспяхова рэалізоўваць маштабныя праекты ў любой рыначнай сітуацыі», - падкрэсліў Сяргей Паўлавіч Пісарык, Старшыня Праўлення Беларусбанка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!