Навіны банка і прэс-рэлізы
23.12.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 19 снежня 2014 года заахвочвальны працэнтны даход па тэрміновым банкаўскім укладзе ў беларускіх рублях «Чатыры сезоны» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае ў перыяд з 19.12.2014 па 30.12.2014 (уключна) налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па тэрміновым банкаўскім укладзе ў беларускіх рублях «Чатыры сезоны» ў памеры 18% гадавых.

Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названага ўкладу за перыяд з 19.12.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 30.12.2014 (уключна).

Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.12.2014.

Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:

- у перыяд з 19.12.2014 па 30.12.2014 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;

- на 19.12.2014 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка.

Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 31.12.2014

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»