Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 19 снежня 2014 года заахвочвальны працэнтны даход па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

  1. ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:

з 19.12.2014 па 30.12.2014 (уключна):

- «Ашчадны» – у памеры 27,5% гадавых;

- «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы» – у памеры 25,5% гадавых;

- «Класік плюс» – у памеры 23,2% гадавых,

- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) – у памеры 26,5% гадавых;

- Накапляльны – у памеры 24% гадавых.

Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 19.12.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля названай даты па 30.12.2014 (уключна).

Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.12.2014.

Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:

- у перыяд з 19.12.2014 па 30.12.2014 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў ва ўказаны перыяд 2014 г.) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчыння аб праве на спадчыну;

- на 28.11.2014 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Класік плюс», «Ваш выбар», тэрмін вяртанн якіх настаў да 28.11.2014).

Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 31.12.2014.

  1. Акцэптам публічнай аферты (прапановы), указанай у пункце 1, з’яўляецца атрыманне ўкладчыкам заахвочвальнага працэнтнага даходу.
  2. У частцы ўмоў налічэння заахвочвальнага працэнтнага даходу з 19.12.2014 па названых у пункце 1 гэтай аферты тэрміновых банкаўскіх укладах аферта, апублікаваная 04.12.2014 у газетах «Советская Белоруссия», «Рэспублiка» (далей – папярэдняя аферта), лічыцца адкліканай з моманту апублікавання гэтай аферты. Пры гэтым, заахвочвальны працэнтны даход па названых укладах, у перыяд з 28.11.2014 па 18.12.2014 (уключна) налічваецца на ўмовах папярэдняй аферты.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»