Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2014

«Беларусбанк» устанавіў працэнтную стаўку па ўкладзе ў беларускіх рублях «Гарантаваны даход» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 20 снежня 2014 года працэнтная стаўка па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён устаноўлена ў памеры 50% гадавых.

Па раней прынятых на названы тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 20.12.2014.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!