Навіны банка і прэс-рэлізы
19.12.2014

26 снежня 2014 года «Беларусбанку» - 92 гады!

Датай заснавання «Беларусбанка» афіцыйна прызнана 26 снежня 1922 года ў сувязі выхадам у свет пастановы Саўнаркама РСФСР «Аб заснаванні дзяржаўных ашчадных кас».

І ўсё ж, станаўленню банка як фінансава-крэдытнага інстытута папярэднічала працяглая шматвяковая перадгісторыя фарміравання сістэмы грашовага абарачэння і фінансавай сістэмы ў цэлым, развіцця ашчаднай, разліковай, крэдытнай і ўласна банкаўскай справы на беларускіх землях.

Стагоддзямі складваліся банкаўскія традыцыі, дзелавая школа, прафесійны вопыт у сферы фінансаў, спосабы камунікацыі і сацыяльная адказнасць. Так што можна з упэўненасцю сцвярджаць, што «Беларусбанк» мае глыбокія гістарычныя карані, моцны фундамент, на якім базіруецца яго сённяшняя ідэалогія і спосабы вядзення бізнесу.

Дзякуй вам, паважаныя кліенты, партнёры, нашы сябры, за вернасць нашаму банку. Мы разам, і нас чакае поспех!

«Беларусбанк» - заўсёды побач!

Наглядальны савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»