Навіны банка і прэс-рэлізы
17.12.2014

«Беларусбанку» аб’яўлена падзяка за падтрымку і значны ўклад у развіццё айчыннага футбола (прэс-рэліз)

13 снежня 2014 года на ўрачыстай цырымоніі закрыцця футбольнага сезона «Зорны мяч 2014», на якой былі названы лепшыя футбалісты краіны, ААТ «ААБ «Беларусбанк» была аб’яўлена падзяка за падтрымку і значны ўклад у развіццё айчыннага футбола. Як паведамлялася раней, «Беларусбанк» і АБФФ у снежні 2013 года падпісалі пагадненне аб партнёрстве. Дакумент вызначыў статус «Беларусбанка» як генеральнага партнёра Беларускай федэрацыі футбола яшчэ два гады і замацаванне афіцыйнай назвы чэмпіянату краіны: «Беларусбанк – чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе».

Старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Сяргей Румас выказаў падзяку банку і ўручыў памятную плакетку.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы «Беларусбанка» ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола на выканаўчым камітэце АБФФ у студзені 2014 года было прынята рашэнне заснаваць прызавы фонд для пераможцы і прызёраў нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. Грашовыя сертыфікаты чэмпіёну і камандам, якія занялі другое і трэцяе месца, былі таксама ўручаны падчас урачыстай цырымоніі.

Падтрымліваючы айчынны спорт, банк пазіцыяніруе сябе сацыяльна адказным брэндам. Фінансаванне ажыццяўлялася ў рамках праграмы «Беларусбанк. Пераможам разам!».

На фота: Сяргей Румас, Старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», Анатолій Багавік, выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ «Беларусбанк», пераможцы і прызёры нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!