Навіны банка і прэс-рэлізы
12.12.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-лістапад 2014 года

Дзейнасць банка ў студзені-лістападзе 2014 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.12.2014 склаў 23,6 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў , або 1 234 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-лістапад 2014 года павялічылася на 23 %, або на 37 трлн. рублёў, і на 01.12.2014 склала 196 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.12.2014 склаў 68 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.12.2014 склаў 3,5 трлн. рублёў, з іх 682 млрд. рублёў і 258 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 65 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод фізічных асоб, на 01.12.2014 склаў 3 трлн. рублёў, з іх 1,5 млрд. рублёў і 285 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній на 01.12.2014 склаў 2 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.12.2014 склаў 146,5 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 103,4 трлн. рублёў;

- фізічных асоб – 43,1 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 38,5 трлн. рублёў.

Па стане на 01.12.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,4 млн. плацежных  картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 258 банкаматаў, 2 233 інфакіёскі, 47 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за лістапад 2014 года склала 31,91 %.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 2 209 млн., па продажы 2 047 млн.

На 01.12.2014 сетка падраздзяленняў Банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 700 аддзяленняў (з якіх 798, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 902, або 53 %, ‑ у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!