Навіны банка і прэс-рэлізы
10.12.2014

Знакі задыяку на картках Беларусбанка — выберыце свой плацежны талісман

Беларусбанк прапануе ў якасці талісмана — карткі БЕЛКАРТ «ФотаКарта» і БЕЛКАРТ «Дзіцячая» з сімваламі знакаў задыяку.

Дызайны картак выкананы ў мазаічнай тэхніцы ілюстрацый, якая сімвалізуе шматграннасць персанальных асаблівасцяў характару кожнага чалавека, а лаканічная форма знакаў задыяку — наяўнасць агульных рыс у людей, якія нарадзіліся пад адным знакам. Нефрытавы колер фону таксама сімвалічны, бо ў многіх культурах нефрыт — каралеўскі камень, сімвал неўміручасці і багацця, якому надаецца магічная сіла.

Дзякуючы такой картцы яе трымальнік можа не проста падкрэсліць сваю індывідуальнасць, але і, магчыма, прыцягнуць удачу, у тым ліку фінансавую.

Аформіць заяўку на выпуск плацежнай карткі БЕЛКАРТ «ФотаКарта» і БЕЛКАРТ «Дзіцячая» са знакам задыяку можна тут і ва ўстановах банка.

Падрабязнасці па тэлефоне 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!