Арганізацыйны камітэт Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» назваў ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1» у Беларусі. Рашэнне грунтуецца на маркетынгавым даследаванні спажывецкіх пераваг, меркаванні экспертнага савета, рэкламнай камісіі, журы і аргкамітэта конкурса. Узнагарода фестывалю-конкурсу – медаль «Выбар Года 2014» быў уручаны падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася 3 снежня 2014 года ў Prime Hall ГЦ «Замак».
Атрымліваючы дыплом, выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Наталля Сакалова запэўніла прысутных, што банк і надалей будзе працаваць у інтарэсах людзей і праводзіць кліентаарыентаваную палітыку. “Мы валодаем вялізным прафесійным рэсурсам, каб задаволіць запыты і патрэбы самых строгіх кліентаў”, - дадала топ-менеджар.
Высокага тытула «Банк №1» «Беларусбанк» удостоены ўжо сёмы раз.
Даведка: Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года» ў Беларусі пачаў сваю дзейнасць у 2002 г. Гэта агульнанацыянальны штогадовы праект, які займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй найбольш якасных і вядомых тавараў і паслуг у розных таварных катэгорыях на беларускім рынку. Асноўная мэта праекта: комплексная ацэнка якасці і папулярнасці канкрэтнага тавару ці паслугі сярод спажыўцоў і экспертаў-прафесіяналаў з мэтай выбару-выяўлення лідараў года ў кожнай намінацыі. Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (ЗША) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў). На сённяшні дзень прадстаўніцтвы «Выбар года» адкрыты ва Украіне, Казахстане, Беларусі, Кыргызстане, Узбекістане, Малдове.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»