Навіны банка і прэс-рэлізы
05.12.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» пагасіла сіндыкаваны крэдыт у памеры 110 млн. долараў ЗША (прэс-рэліз)

5 снежня 2014 года ААТ «ААБ Беларусбанк» здзейсніла пагашэнне міжнароднага сіндыкаванага крэдыту ў памеры 110 мільёнаў долараў ЗША, прыцягнутага ў снежні 2013 года. Абавязацельствы Беларусбанка як пазычальніка па гэтым крэдыце выкананы ў поўным аб’ёме і ў тэрмін, устаноўлены дагаворам з замежнымі банкамі-крэдыторамі.

«Поўнае і своечасовае выкананне сваіх абавязацельстваў – гэта базавы прынцып вядзення Беларусбанкам работы з замежнымі партнёрамі.  Такі падыход фарміруе станоўчы імідж Банка як надзейнага пазычальніка і пазітыўную гісторыю яго прысутнасці на міжнародным фінансавым рынку.  Гэтыя характарыстыкі вельмі важныя для любога ўдзельніка сістэмы міжнародных фінансаў, паколькі менавіта іх наяўнасць у многім прадвызначае магчымасці і перспектывы для структуравання новых маштабных здзелак, нават у самых няпростых рыначных умовах», - адзначыў Старшыня Праўлення Банка Пісарык С.П.