ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізаваны новы сэрвіс па заказе плацежных картак з дапамогай паслуг «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг», які дазваляе кліентам скараціць час на наведванне банка для афармлення дакументаў і заказу карткі.
У сістэме Інтэрнэт-банкінг кліенты могуць аформіць заяўку на выпуск карткі да новага або ўжо існуючага рахунку, а таксама на абнаўленне зарэгістраванай у сістэме карткі. На першапачатковым этапе ў Інтэрнэт-банкінгу можна заказаць міжнародныя карткі з рахункам у беларускіх рублях БЕЛКАРТ-Maestro, Visa Electron або Visa Electron «Лэдзі Карт». Выпуск картак, заказаных з дапамогай гэтага сэрвісу, можа быць здзейснены ў любым філіяле і цэнтры банкаўскіх паслуг.
З дапамогай паслугі М-банкінг можна заказаць міжнародныя карткі з рахункам у беларускіх рублях Visa Electron, Maestro, БЕЛКАРТ-Maestro, Visa Electron «Лэдзі Карт», а таксама пакеты паслуг «Сучасны», «Прэстыж», «Прэстыж плюс» і «Аптымальны». Азнаёміцца з пералікам устаноў банка, у якіх можа быць здзейснены выпуск плацежных картак, заказаных з дапамогай М-банкінга, можна на карпаратыўным сайце банка ў модулі «Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў», выбраўшы з пераліку паслуг «Атрыманне карткі, аформленай праз сайт банка».
Банкам бесперапынна вядзецца работа па прадастаўленні новых і запатрабаваных паслуг для трымальнікаў картак, якія дазволяць ім адчуць камфорт, бяспеку і надзейнасць безнаяўных разлікаў. Паступова да магчымасці дыстанцыйнага афармлення картак будуць падключацца ўсё больш устаноў банка.