Навіны банка і прэс-рэлізы
01.12.2014

Новы прадукт «Беларусбанка» для людзей паважнага ўзросту (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе грамадзянам, якія атрымліваюць пенсію, крэдыт «Час Жыць».

Сума крэдыту — да 150 базавых велічыняў, што складае 22,5 млн. беларускіх рублёў, тэрмінам да 3 гадоў.

Працэнтная стаўка: 32% гадавых — у першы год карыстання крэдытам, 34% гадавых — у другі і трэці гады карыстання крэдытам.

Атрыманне крэдыту ажыццяўляецца на крэдытную плацежную картку, што дазволіць аплачваць пакупкі як безнаяўным шляхам, так і наяўнымі грашыма.

Спажывецкі крэдыт «Час Жыць» — рэальная магчымасць ажыццявіць свае жаданні і планы. На пенсіі жыццё толькі пачынаецца!

 

Падрабязная інфармацыя - на карпаратыўным сайце і ва ўстановах банка, а таксама па тэлефоне 147.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»