Паважаныя ўкладчыкі і ўладальнікі бягучых рахункаў былога АКБ «МінскКомплексБанк»!
ААТ «ААБ Беларусбанк», з’яўляючыся з 14.07.2005 года правапераемнікам АКБ «МінскКомплексБанк», гэтым паведамляе аб змяненні з 01.01.2015 умоў захоўвання ўкладаў (дэпазітаў) і закрыцці 31.12.2014 бягучых рахункаў, перададзеных з АКБ «МінскКомплексБанк».
У адпаведнасці з рашэннем Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» па ўсіх укладах (дэпазітах), бягучых рахунках будуць налічаны працэнты ў адпаведнасці з умовамі дагавораў з даты адкрыцця (і/або апошняй капіталізацыі) па 31.12.2014 уключна.
Сродкі па ўкладных (дэпазітных) рахунках будуць пералічаны на асобныя асабовыя рахункі па ўліку нерухомых укладаў, дзе будуць захоўвацца на ўмовах і ў памеры стаўкі да запатрабавання, якія ўстанаўліваюцца ў ААТ «ААБ Беларусбанк» для нерухомых укладаў, што ў цяперашні момант складае:
- у беларускіх рублях – 0,5% гадавых;
- у замежнай валюце – 0,1% гадавых.
Сродкі па бягучых рахунках будуць пералічаны на асобны рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі, дзе з 01.01.2015 працягнуць захоўвацца без налічэння працэнтаў.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у аперацыйным упраўленні ААТ «ААБ Беларусбанк», размешчаным па адрасе: г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 18.
Час працы: пн.-пт. з 9-00 да 16.00. Тэлефон для даведак: +375 (17) 309 03 43.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»